ГУО “Средняя школа №10 имени В.М. Азина г. Полоцка”

Дарагія дзеці! Паважаныя бацькі, педагогі, госці!

Віншую вас, з пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў! Ура !!!
Я рады вітаць усіх вас! Сёння, 1 верасня, наша 10-ая школа зноў расчыніла дзверы
перад вамі. Сёння знамянальны дзень для ўсіх нас. Бо менавіта сёння мы пачынаем
святкаванні, прысвечаныя 1155-годдзю нашага самага дарагога і любімага горада, 500-
годдзю беларускага кнігадрукавання і Дню беларускага пісьменства.
500 год таму наш славуты зямляк Францыск Скарына, упершыню
надрукаваў першую кнігу на беларускай мове. Гэта падзея мае сусветнае значэнне,
таму занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.
1 верасня – дарагое і блізкае кожнаму з нас свята. У гэты дзень мы ўсе
адчуваем сябе вялікай і дружнай школьнай сям'ёй.
1 верасня – гэта пачатак новага школьнага жыцця нашых самых маленькіх
вучняў і іх бацькоў. У гэтым годзе наша школа прыняла 81-го першакласніка. Дарагія
першакласнікі! Вы акружаныя сёння клопатам і ўвагай! Сардэчна запрашаем у нашу
школьную краіну! Сёння я рады ад усёй душы павіншаваць вас са слаўным днём –
першым днём школьнага жыцця! Для ўсіх вас надыходзіць новы жыццёвы этап, поўны
дзіўных адкрыццяў, новых уражанняў, важных дасягненняў і перамог. Не сакрэт, што
будучых школьнікаў на шляху чакае нямала цяжкасцяў і перашкод, але мы – настаўнікі
– заўсёды будзем побач, будзем дапамагаць у вырашэнні складаных задач, накіроўваць
і натхняць на здзяйсненні. Спадзяёмся, што гады школьнага жыцця будуць
шчаслівымі, падораць святло ведаў, навучаць дабрыні і справядлівасці. Смялей
знаёмцеся з гэтым дзіўным светам ведаў і адкрыццяў. Самы ўтульны школьны клас і
самая добрая першая настаўніца чакаюць вас. Няхай падарожжа даўжынёй у 11 год
будзе захапляльным, кнігі – цікавымі, а школьная дружба – моцнай!
Пасталелыя на год школьнікі! Усім вам я жадаю не згубіць цікавасці да
новых ведаў. Жадаю настойлівасці і поспехаў у вучобе, выдатных адзнак, верных
сяброў, вясёлага і насычанага жыцця ў надыходзячым навучальным годзе! Разумею,
што вы сумуеце, таму што канікулы скончыліся, але ў гэтым годзе можна будзе
паспаць на паўгадзіны даўжэй, паколькі 1 ўрок будзе пачынацца ў 8 гадзін 30 хвілін. У
новым навучальным годзе вас чакаюць любімыя настаўнікі, найцікавыя ўрокі і
займальныя хатнія заданні, творчыя конкурсы, вясёлыя старты. Марыць-то можна! А
я, вядома, гэта вам гарантую.
Наш асаблівы гонар – будучыя выпускнікі сярэдняй школы № 10! Не губляйце
часу дарма, надайце максімальную ўвагу самым патрэбным школьным прадметам,
узмоцнена рыхтуйцеся да выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання.
Ніхто, акрамя вас саміх і вашага імкнення да ажыццяўлення сваёй мары не дапаможа
вам у гэтым. Я жадаю вам паразумення з настаўнікамі і светлых успамінаў
адыходзячага дзяцінства.
Паважаныя бацькі, бабулі і дзядулі, тыя, хто з радасцю і хваляваннем
праводзяць сваіх дзяцей кожны дзень у школу! І вас са святам! Няхай вашы дзеці
часцей радуюць вас. Будзьце заўсёды побач з імі і з 10 школай!
Асабліва цёплыя віншаванні, словы падзякі і ўдзячнасці хочацца сёння
сказаць нашым настаўнікам. Менавіта вы дапамагаеце спасцігаць навукі і атрымліваць

веды, адкрываеце вучням новае, тлумачыце незразумелае. Вы даяце вучням не толькі
новыя веды, але і сваю любоў, з'яўляецеся прыкладам для пераймання. Ваш
прафесіяналізм, талент, мудрасць, цярпенне і адказнасць – абавязковая ўмова
паспяховага навучання школьнікаў. Няхай наперадзе ў вас будуць новыя планы і ідэі,
новыя поспехі і дасягненні!
У школы выдатная гісторыя, шмат добрых традыцый, нам ёсць чым і кім
ганарыцца. Перакананы, што разам нам удасца не толькі захаваць тое, што было
назапашана, але і стварыць новае, дасягнуць новых перамог. Асаблівыя словы падзякі
хацелася б выказаць Аддзелу адукацыі Полацкага РВК, Апякунскаму савету, нашым
шэфам і, вядома ж, тэхнічнаму персаналу, якія зрабілі вельмі шмат для падрыхтоўкі
школы да новага навучальнага года.
Добрага шляху ўсім, хто ўвайшоў сёння ў гасцінна расчыненыя дзверы
нашай школы! З новым навучальным годам!


ВНИМАНИЮ УЧАЩИХСЯ

Во время уроков, занятий внеурочной деятельности, классного часа, занятий кружков и спортивных секций, внеклассных воспитательных мероприятий школьного коллектива, текущей и итоговой аттестации, пользоваться мобильным телефоном запрещено.


Государственное учреждение образования “Средняя школа №10 имени В.М. Азина г. Полоцка” — самая обыкновенная школа, в которой учатся самые обыкновенные ученики, но в каждом ученике мы видим индивидуальность.ке

Учителя школы стремятся сформировать личности учеников на основе национальной истории и культуры, привить им любовь и уважение к родной стране, к родному языку.

Мы стараемся помочь нашим детям найти свою дорогу как в профессиональной, так и в личной жизни. Воспитывая характер в ученике, мы помним о том, что самое главное для человека — семья. В школе существует многогранная работа с родителями по принципу: «Семья — первый дом души ребенка».


Платные услуги

Детство – важнейший период человеческой жизни, не подготовка к будущей, а настоящая , яркая, самобытная, неповторимая жизнь. От того, как прошло детство, кто вел ребенка за руку в детские годы, что вошло в его разум и сердце из окружающего мира, зависит, каким человеком станет сегодняшний ребенок. И это не должно быть безразлично взрослым.

С целью совершенствования образовательного процесса и удовлетворения потребностей родителей, на базе нашей школы организованы дополнительные образовательные услуги.

Перечень платных образовательных услуг, оказываемых в государственном учреждении образования «Средняя школа №10 имени В.М.Азина г.Полоцка»:

  • Дополнительное (сверх установленных учебными планами часов) обучение по отдельным предметам.
  • Репетиторство (сверх установленных учебными планами часов) дополнительных предметов.
  • Дополнительная подготовка (сверх учебного плана) детей к обучению в начальной школе.

Прейскурант цен на платные услуги:

  • Групповые занятия (6-10 человек в группе)  – 2р.
  • Индивидуальные занятия, репетиторство – 13.00 р.
  • Консультативные услуги (2 человека в группе) – 6 р.50коп.

2

Мы заботимся о будущем детей сегодня!
Вам  нужно просто обратиться к нам!
И мы Вам поможем!

Быть готовым к школе!

Скачать (PDF, 417KB)